Удзельнікам прэс-тура журналістаў князеўскія школьнікі прэзентавалі свае праекты

Князеўская СШ –  не зусім звычайная школа. Тут прымяняюцца інавацыйныя адукацыйныя падыходы, адзін з якіх – праект “Па душы нам жыць у вёсцы”.

Ужо на працягу некалькіх гадоў вучні разам з настаўнікамі ездзяць па вёсках, сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі, збіраюць легенды, рэцэпты, робяць фотаздымкі.

Увазе гасцей школьнікі прадставілі выставу “Мой свет вёскі ў асобах”. Апроч таго, прэзентавалі брашуру “Гатуем сваё”, у склад якой увайшлі адметныя рэцэпты, сабраныя падчас такіх сустрэч. Да таго ж прысутным прапанавалі пасмакаваць гэтыя стравы.

Таксама быў прадэманстраваны новы крэатыўны турпрадукт, распрацаваны ў рамках праекта “Тэрыторыя здароўя”.

0