Крэатыўная прастора створана на Зэльвеншчыне


На гэтым акцэнтавала ўвагу падчас прэс-тура журналістаў у Зэльвенскі раён прадстаўнік БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова.

У якасці доказу таму – знакі “Крэатыўная прастора”, уручаныя аграсядзібам “Верас”, “Сад маёй мары”, “Дарагабушка”.

Такія знакі таксама былі ўручаны аддзелу адукацыі, спорту і турызму, рэдакцыі раённай газеты “Праца”, аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры, Князеўскай і Елкаўскай СШ.

– Ідэя вылучаць і адпаведна адзначаць крэатыўныя аб’екты нашай краіны ўзнікла некалькі гадоў назад, – расказвае Валерыя Кліцунова. – Першыя знакі атрымалі сядзібы ў Валожынскім раёне. На гэтым мы вырашылі не спыняцца, а працягнуць такую добрую традыцыю далей. Такім чынам даваць турыстычным аб’ектам імпульс для развіцця.

null

0