26 апреля – День чернобыльской трагедии

Год за годам аддзяляюць нас ад таго дня, калі над нашай блакітнай краінай павісла чорнае воблака Чарнобыля. Катастрофа стала ўрокам усяму чалавецтву, яе ліквідацыя – невыканальнай задачай для тых, хто ўтаймоўваў нябачную стыхію. 26 красавіка – дзень, калі варта задумацца аб бяспецы ўласнай і… экалагічнай.

З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення адпаведных духоўна-маральных якасцей, беражлівых адносін да акружаючага асяроддзя работнікі бібліятэчнай сістэмы арганізавалі праект пад назвай “Экадыліжанс”. Імправізаваны тур распачнецца сёння ўрокам смутку, які пройдзе ў Князеўскай сельскай бібліятэцы. Выкарыстоўваючы прыклады з мастацкіх твораў, вучням раскажуць аб трагедыі на ЧАЭС, дапамогуць зразумець цесную сувязь чалавека з прыродай. Лейтматыў мерапрыемства – чарнобыльская катастрофа не павінна нідзе і ніколі паўтарыцца.
Інфармацыйныя гадзіны ў форме размоў, а таксама гадзіны памяці будуць арганізаваны на наступным тыдні ў Каралінскай бібліятэцы, га-дзіны смутку – у Кашалёўскай і Славаціцкай сельскіх бібліятэках-клубах. Дзіцячая бібліятэка запро-
сіць юных чытачоў на дзень экалогіі.
У апошнія красавіцкія дні наведвальнікам устаноў культуры будуць прапанаваны адкрытыя тэматычныя выставы і паліцы.
Як заўсёды, у атмасферу суперажывання і роздуму акуне літаратурна-тэатралізаваная пастаноўка “Звон над краем: Чарнобыль”, прысвечаная 31-ай гадавіне катастрофы. Адбудзецца яна 26 красавіка ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
Акрамя іншага ў рамках праекта па ініцыятыве культработнікаў плануецца правесці экалагічны рэйд “Мая вёска – чыстая”, падчас якога будзе наведзены парадак у сельскіх населеных пунктах.
Школьнікам сёння цяжка сама-стойна разабрацца з той інфармацыяй, якая друкуецца аб чарнобыль-скай аварыі. Асэнсаваць наступствы страшнай трагедыі вучням дапамогуць на пазнавальных уроках настаўнікі і бібліятэкары ўстаноў адукацыі.
Людміла ПОПКА, районная газета «Праца».

0