Турысцка-краязнаўчы лагер «Беларусічы»

З 23 па 31 ліпеня дзесяць юнакоў і дзяўчат пачалі вандроўку па родным краі. Праграма работы прадугледжвае арганізацыю аздараўленча-пазнавальнай і экскурсійнай дзейнасці сродкамі турызму. І адрасавана вучням 14-17 гадоў, якія пад кіраўніцтвам педагогаў-краязаўцаў атрымаюць вопыт шматдзённых паходаў, а таксама практычныя навыкі арганізацыі і правядзення экскурсій.

Урачыстае адкрыццё лагернай змены прайшло ў панядзелак, 23 ліпеня. З гэтага ж дня пачаўся і падрыхтоўчы этап, падчас якога юныя турысты-краязнаўцы пазнаёміліся з маршрутам падарожжа, выбралі для сябе накірунак, па якім будзе весціся экскурсійная работа. Выхавацель лагера Рыбак Л.А. правяла для юнакоў і дзяўчат навучальную экскурсію «Зэльва — ты наш лёс». Дырэктарам лагера Ступчык Н.Ф. былі арганізаваны заняткі па састаўленні тэхналагічных карт і напісанні тэкстаў экскурсій, сфарміраваны партфелі экскурсаводаў. Акрамя таго, юныя турысты прынялі ўдзел у  падрыхтоўцы турысцкага снараджэння.

0