Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” у раёне прайшоў творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.

Напярэдадні ва ўсіх школах раёна вызначылі лепшых чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, а ў суботу 28 красавіка яны спаборнічалі за права прадстаўляць свой раён на абласным этапе конкурсу.
Дзеці выступалі ў чатырох узроставых групах: пачатковая школа, пяты-шосты клас, сёмы-восьмы клас і дзявяты-дзясяты клас.

Падчас конкурсу гучалі вершы Ніла Гілевіча і Пімена Панчанкі, Р.Барадуліна і Петруся Броўкі, Я.Янішчыц і Э.Агняцвет, іншых паэтаў. Гэта былі творы пра любоў да Радзімы, роднай мовы, пра знакамітых людзей. А найбольш папулярным творам стаў урывак з рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”, які дэкламавалі ажно тры разы, і ўсе чытальнікі былі па-свойму адметнымі. Чыталі дзеці і вершы сваіх землякоў С.Літвінчык, У.Мазго.

Названы пераможцы ў чатырох узроставых катэгорыях, якія здолелі лепш за сваіх равеснікаў прадэмастраваць свой артыстызм, ступень пранікнення ў тэму абранага твора і, безумоўна, гатоўнасць дастойна прадставіць раён на абласным этапе конкурсу. Імі сталі: вучаніца 3 класа Каралінскай СШ Кіцун Вікторыя, вучаніца 6 класа гімназіі №1 г.п.Зэльва Камякевіч Ганна, вучаніца 8 класа гімназіі №1 г.п.Зэльва Куршук Дар’я, вучань 9 класа гімназіі №1 г.п.Зэльва Марцута Павел.
Прызёры конкурсу:
2 месца – 1-4 класы: вучаніца гімназіі №1 г.п.Зэльва Вароніна Марына, вучаніца Ялуцавіцкага д/с-ПШ Кароль Кацярына, вучаніца Бародзіцкага д/с-ПШ Лагута Кацярына; 5-6 класы: вучаніца гімназіі №1 г.п.Зэльва Попка Дар’я, вучань Санаторнай школы-інтэрната Пералайка Андрэй; 7-8 класы: вучаніца Дзярэчынскага д/с-СШ Абрамчык Ангеліна; 9-10 класы: вучань Князеўскай СШ Ягораў Уладзімір.
3 месца — 1-4 класы: вучаніца гімназіі №1 г.п.Зэльва Карташова Віялета, вучаніца Бародзіцкага д/с-ПШ Мутрук Дар’я, вучаніца Галынкаўскай СШ Вярстак Дамініка; 5-6 класы: вучаніца СШ №3 г.п.Зэльва Баравік Валерыя, вучаніца Князеўскай СШ Каспярэц Вераніка; 7-8 класы: вучаніца СШ №3 г.п.Зэльва Бычкова Дзіяна; 9-10 класы: вучаніца Дзярэчынскага д/с-СШ Бяляўская Ганна, вучаніца СШ №2 г.п.Зэльва Масюк Таццяна, вучаніца СШ №3 г.п.Зэльва Яскевіч Вераніка.
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

0