Калядная зорка

26 студзеня 2019 г. у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск) адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў ХХІІ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

У ліку 22 пераможцаў — навучэнка гуртка «Майстэрня рукадзелля» (педагог Жук А.У.) Дар’я Гарбун. Работа «Трыа лялек-шкатулак «Козы-калядоўшчыцы» адзначана Дыпломам Міністэрства адукацыі І ступені ў намінацыі «Сувенір-падарунак».

0