Дзярэчын запрашае на свята

ПРАГРАМА свята, прысвечанага 600-годдзю першага пісьмовага згадвання пра Дзярэчын 17 верасня 2016 года

Свята -Праабражэнская царква

8.30 – урачыстае набажэнства.
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
9.00 – урачыстае набажэнства. Цэнтральная пляцоўка (стаянка каля царквы)
12.00 – адкрыццё памятнага знака з нагоды 600-годдзя першага пісьмовага згадвання пра Дзярэчын;
12.10 – “Дзярэчын, родная калыска” – урачыстае адкрыццё свята: гістарычны экскурс; ускладанне кветак да помнікаў воінаў і землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны; ушанаванне ветэранаў і перадавікоў працы; узнагароджванне пераможцаў конкурсу “Прыгожы двор”.
12.30 – “Музычны падарунак” – канцэртная праграма калектываў Зэльвенскага раёна;
13.20 – свята “Дажынкі” СВК “Галынка”;
14.00 – “У гонар хлебаробаў” – канцэрт калектываў Свіслацкага раёна;
15.20 – “Ты сэрца маёй радзімы малой, арэлі майго кахання…” – конкурс выканаўцаў твораў пра Дзярэчын;
16.20 – “Весяліся – не журыся” – гульнёва-забаўляльная праграма;
17.30 – “Святочны настрой” – канцэрт калектываў Ваўкавыскага раёна;
18.50 – “Сардэчна віншуем!” – канцэрт эстраднай студыі “Акварель” (г. Гродна);
20.00 – 23.00 – дыскатэка.

Спартыўная пляцоўка (школа)

14.00 – таварыская сустрэча па міні-футболе.

Дзіцячая пляцоўка

12.00 – 19.00 – дзіцячыя атракцыёны.

Творчая пляцоўка

12.00 – 18.00 – “Дзярэчыну прысвячаецца”: фотавыстава; кніжная выстава; вы-става кветак; выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці.

Гандлёвая пляцоўка

12.00 – 20.00 – работа гандлёвых кропак.
Арганізатары свята маюць права ўносіць змяненні ў праграму.

0