2018 год у Беларусі абвешчаны Годам малой радзімы

Годам малой радзімы вырашана аб’явіць 2018 год у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

0