Юныя абаронцы

У ЦКРНіР г.п. Зэльва прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Мы – абаронцы», прымеркаванае да Дня абаронцы Айчыны.

Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў конкурснай праграме: пераадольвалі паласу перашкод у конкурсе «Пераправа», прайшлі страявую і «агнявую» падрыхтоўку ў спаборніцтве «Змейка», «Трапны стралок», вучыліся дабрыні і ўзаемадапамозе ў конкурсе «Выратавальнікі», а таксама практыкаваліся ў падрыхтоўцы абеду ў экстрэмальных умовах у эстафеце «Палявая кухня».

Такім чынам дзеці змаглі праявіць не толькі спрытнасць, вынослівасць, сілу, але і атрымаць радасць ад удзелу, зносін у сумеснай дзейнасці.

Напрыканцы свята дзеці былі ўзнагароджаны дыпломамі, атрымалі памятныя прызы, салодкія пачастункі.

Кожны ўдзельнік, незалежна ад узросту і фізічных магчымасцяў, адчуў сябе значным, патрэбным і, адпаведна, шчаслівым.

Свята атрымалася яркім, добрым, цікавым, эмацыйным і займальным, сведчаннем чаго сталі шчаслівыя ўсмешкі дзяцей і іх добры настрой.

Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.

69 просмотров
Яндекс.Метрика