Павел Марцута: сярод апошніх дасягненняў –першае месца на абласным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”

Знаёмцеся: актывіст грамадскай дзйнасці, вялікі аматар музыкі, спорту і тэатральнага мастацтва, прадстаўнік маладзёжнага парламенту, член БРСМ, выдатнік вучобы, вясёлы, кампанейскі хлопец і мой аднакласнік – Павел Марцута.

Пра сваю творчую натуру і незвычайныя здольнасці Паша заявіў з самага пачатку вучобы ў гімназіі №1 г.п.Зэльва. Сёння ён вучань 10 класа, і на яго рахунку дзясяткі ўзнагарод.

“Ён мае цудоўныя акцёрскія здольнасці”, – сцвярджае класны кіраўнік Паўла Вольга Мікалаеўна Альховік.

І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Здаецца, ён нарадзіўся для сцэны. Таленавіты і харызматычны, хлопец можа з лёгкасцю захапіць нават самае строгае журы.

Паша – шматразовы пераможца раённых, абласных творчых конкурсаў, навуковых канферэнцый. Сярод апошніх дасягненняў: Дыплом II ступені на абласной навуковай канферэнцыі па хіміі, першае месца на абласным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі” і інш.

А зусім нядаўна дзесяцікласнік пакарыў і рэспубліканскі алімп, атрымаўшы Дыплом ІІ ступені ў фінале конкурсу “Здравствуй, мир”. Павел прадстаўляў твор з цікавай назвай “Стих про стих”, які абраў самастойна. Прызнаюся, верш дастаткова складаны ў эмацыянальным плане (гэта я зразумела, калі Паша ўпершыню прачытаў яго на адным з урокаў у школе). Але нягледзечы на вялікую канкурэнцыю ён змог пераадолець хваляванне і паказаць свае лепшыя якасці, таму і быў адзначаны членамі журы.

Для аднакласнікаў Паша – чалавек-пазітыў, які можа даць зарад бадзёрасці і аптымізму на цэлы дзень. Ніводнае гімназічнае мерапрыемства не праходзіць без удзелу нашага актывіста. Сябры хлопца адзначаюць таксама яго дабрыню і адказнасць.

“Ён заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу,” – гаворыць сябар Паўла Кірыл Гогаль.

Паша зноў і зноў з ахвотай і энтузіязмам прадстаўляе гімназію ў розных сферах. А скарбонка яго ўзнагарод з кожным навучальным годам толькі папаўняецца. Таму з упэўненасцю магу сказаць: Павел – той, кім мы ганарымся.

Автор: Старшыня маладзёжнага парламенту гімназіі №1 г.п.Зэльва Аляксандра ЖАМОЙЦІНА
Источник записи: zelwa.by

Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.

140 просмотров
Яндекс.Метрика