На свежыну да Міхася завіталі ўдзельнікі прэс-тура па Зэльвенскім раёне


Шаноўных гасцей – прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краіны – на гасціннай зэльвенскай зямлі віталі хлебам-соллю работнікі культуры раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Затым удзельнікаў прэс-тура чакала насычаная турыстычная праграма. Вялікую цікавасць выклікала наведванне Сынкавіцкай царквы, Дзярэчынскага і Крамяніцкага касцёлаў.

Журналістам рассказали аб гісторыі ўзнікнення і станаўлення святынь.

З задавальненнем прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі пазнаёміліся з экспазіцыямі адзінага ў Беларусі музея насякомых і пчалярства ў аграсядзібе “Старая Весь”.

Гаспадар сядзібы “Сад маёй мары” Міхаіл Жыдок заахвоціў сваіх гасцей да квэст-гульні, прайсці пасвячэнне ў турысты, пасмакаваць зялёныя кактэлі і загадаць запаветнае жаданне, павязаўшы стужку на кедроваё дрэўца.

Гаспадары аграсядзібы “Верас” Ірына і Міхаіл Макеі – сапраўдныя захавальнікі беларускіх народных традыцый. На гэты раз сваім наведвальнікам яны прапанавалі стаць удзельнікамі раздзелкі кабана.

Затым правялі майстар-клас па прыгатаванні дамашніх каўбас “Пальцоўка” і  “Кашанка”.

Майстар-клас па беларускіх народных танцах гасцям даў фальклорны калектыў “Званочкі” з Дзярэчына.

Ніхто з удзельнікаў прэс-тура не застаўся без падарункаў.

Іх яны змайстравалі ўласнымі рукамі ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.

39 просмотров
Яндекс.Метрика