Дапамагчы выбраць прафесію

буклеты и газета БарГУ

Перад выпускнікамі школ і гімназій  ставіць пытанне выбару свайго далейшага жыццёвага шляху. І калі некаторыя з іх даўно вызначыліся, з якой прафесіяй звяжуць  свой лёс, то іншыя пакуль стаяць на раздарожжы. Безумоўна, пытанне гэтае складанае і патрабуе адказнасці і сур’ёзнага падыходу. Выбар будучай прафесіі – гэта выбар  далейшай жыццёвай дарогі. Няправільна выбраная навучальная ўстанова не прынясе задавальнення ні ў вучобе, ні ў дальнейшай працы. Каб не памыліцца, вельмі важна ўлічыць свае магчымасці, стан здароўя, даведацца аб асаблівасцях прафесіі і яе запатрабаванасці на рынку працы.

Зарыентавацца ў свеце прафесій выпускнікам дапамагаюць не толькі настаўнікі і бацькі, але і такія сустрэчы, як “День прафінфармавання”, якія штогод праходзяць ў раёне. Арганізатарамі сустрэч з прадстаўнікамі розных навучальных устаноў не толькі вобласці, але і ўсёй рэспублікі выступае аддзел адукацыі, спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама. На такіх сустрэчах выступаюць перад выпускнікамі дацэнты і загадчыкі кафедраў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікі і метадысты сярэдніх спецыяльных устаноў, намеснікі дырэктароў, настаўнікі і студэнты прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. актыўна прайшлі такія  прафарыентацыйныя мерапрыемствы і сёлета.

21 лютага ў СШ № 3 г.п. Зэльва з вучнямі 9-11 класаў школ і гімназій раёна і іх бацькамі адбыліся сустрэчы выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва, Гродзенскага дзяржаўнага  тэхналагічнага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна, Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа камунальнай гаспадаркі, Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, Ваўкавыскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцея, Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагарпадарчай вытворчасці, Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя.

ГрГУ им.Я.Купалы беседы с выпускниками

28 лютага ў СШ № 3 г.п. Зэльва выпускнікі раёна і іх бацькі сустрэліся з: вядучым спецыялістам Лівінава М.Г., вядучым спецыялістам Чымба Н.М., старэйшым выкладчыкам Крофта Г.У. і агітбрыгадай Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, кандыдытам гістарычных навук, дацэнтам кафедры Чарняк Ю.В., выкладчыкам Талкач А.Г. Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, студэнтамі Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дацэнтам Жучко Л.У. Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, асістэнтам кафедры Бегляк А.У. БНТУ, срарэйшым выкладчыкам Васілуўскім П.М. БАТУ, дацэнтам Жалязко А.Ф. і студэнткай 3-га курса Свістун І. (былая выпускніца нашага раёна) Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, курсантам 4 курса Гузарыкам А.В. Камандна – інжынернага інстытута Міністэрства надзвычайных выпадкаў Рэспублікі Беларусь, загадчыкам кафедры Дзярачэнікам С.С. і старэйшым выкладчыкам Дзярачэнік Г.С. Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, агітбрыгадай тэхналагічнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, выкдадчыкам Новік Г.І і выкладчыкам Койта Н.В. і агітбыгадай Гродзенскага тарговага каледжа Белкаапсаюза,намеснікамдырэктара Грушэўскай Я.Ч. і загадчыцай кафедры Таратута В.П. Ваўкавыскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, выкладчыкамі Лаечко Г.С і Рудой С.І. Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, загадчыкам аддзялення Урублеўскім В.Г. і метадыстам Крот А.Б і студэнтамі Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна – тэхнічнага каледжа. Усяго за 22 і 28 лютага наш раён наведалі і сустрэліся з выпускнікамі прадстаўнікі  25 навучальных устаноў нашай краіны.

Фото-2519ВГМУ...

Выпускнікі раёна даведаліся аб парадку прыёму ў каледжы і ліцэі, спецыяльнасцях, па якіх вядзеццападрыхтоўка,тэрмінахнавучання, магчымасцях далейшага працаўладкавання. Прадстаўнікі навучальных устаноў паказалі відыяфільмы, прэзентацыі, раздалі выпускнікам, бацькам і педагогам раёна рэкламную прадукцыю і буклеты пра навучальныя  ўстановы, прадэманстравалі майстар – класы спецыяльнасцей. Прадстаўнікі навучальных устаноў адказалі напытанні наконт жыллёвага ўладкавання, харчавання, прахадных балах у 2014 годзе, зменах, якія адбыліся ў навучальных установах для выпускнікоў 2015 года. Прадстаўнікі навучальных устаноў расказалі выпускнікам арёна, што ў многіх вышэйшых навучальных установах зменены тэрмін навучання, з’явіліся новыя спецыяльнасці, якая адбылася рэарганізацыя ў прафесійна-тэхнічных установах, аб зменах спецыяльнасцяў пасля сярэдняй і базавай школы ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Уразіла вучняў нашага раёна выстава Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, якая была падрыхтавана навучэнцамі ліцэя па ўсіх спецыяльнасцях установы.

Былі прадэманстраваныя майстар – класы па спецыяльнасцях “Парыхмахер”, “Майстар па манікюру” і “Швачка” Слонімскім дзяржаўным палітэхнічным прафесійным ліцэям, “Швачка – дызайнер, тэхнолаг”, “Аператар ЭВМ” І “Праграміст” Гродзенскім каледжам тэхнікі, тэхналогій і дызайна, “Повар, кандытар” Бераставіцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцеям, “Лагапед” і “педагагічныя спецыяльнасці” Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, “Папераджэнне і ліквідацыя надзвычайных выпадкаў” камандана-інжынерным інстытутам Міністэрства надзвычайных выпадкаў Рэспублікі Беларусь.IMG_1755командно - инженерный институт МЧС

Выпускнікі раёна адзначаюць змястоўнае выступленне агітбрыгад  Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцея, Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага тарговага каледжа Белкаапсаюза.

Усе навучальныя ўстановы вялікую ўвагу ўдзялялі арганізацыі не толькі навучальнага працэсу, але і вольнаму часу студэнтаў і навучэнцаў. Да іх паслуг — бібліятэкі і чытальныя залы, якія перыядычна папаўняюцца літаратурнымі навінкамі. Уразіла выпускнікоў фотаздымкі бібліятэк, чытальных залаў і іх змест Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, БНТУ, БАТУ.

Выпускнікі даведаліся аб тым, што навучэнцы ПТНУ, ССНУ, ВНУ маюць магчымасць развіваць свій творчы патэнцыял: яны займаюцца ў гуртках мастацкай самадзейнасці, наведваюць аб’яднанні па інтарэсах, прымаюць ўдзел у конкурсах,як навуковых, навукова-практычных, творчых, якія праводзяцца паміж навучэнцамі ўстаноў і паміх установамі нашай краіны і іншымі краінамі. Студэнская моладзя актыўна займаецца спортам, прымае ўдзел у гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Вучоба ў школе набліжаецца да завяршэння і ў выбары прафесіі і спецыяльнасці, акрамя жадання, трэба ўлічваць і магчымасці далешага працаўладкавання. У нашым раёне вельмі запатрабаваны механизаторы, электраманцёры, токары, прадаўцы, швачкі, урачы, псіхолагі, высокакваліфікаваныя спецыялісты для сельскай гаспадаркі: аграномы, заатэхнікі, інжынеры. Таму шчыра запрашаем атрымаць гэтыя спецыяльнасці і вяртацца на працу на Зэльвеншчыну.

Дні прафінфармавання дапамагаюць прафесійнаму вызначэнню выпускнікоў, таму заўсёды карыстаюцца ў іх папулярнасцю.

Метадыст РВМК  Кедала Ж.А.

Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика