Акцыя “Нашы дзеці”

26.11.14

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2014 г. № 1020 “Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 лістапада 2014 г. № 613 “Аб правядзенні абласной навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” з 12 снежня 2014 г. па 11 студзеня 2015 г. стартуе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая будзе праходзіць і ў нашым раёне.

З боку кіраўніцтва раёна вядзецца падрыхтоўка да правядзення акцыі, рашэннем Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта ад 5 снежня 2014 г. № 532 створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні навагодніх дабрачынных мерапрыемстваў, зацверджаны план падрыхтоўкі акцыі, за ўстановамі адукацыі замацаваны арганізацыі, прадпрыемства, гаспадаркі.

Адметнай рысай акцыі “Нашы дзеці” становіцца шырокі ўдзел у ёй усяго грамадства. Традыцыйна ўдзельнічаюць грамадскія аб’яднанні “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі дзіцячы фонд”, “Фонд Міру”, “БРСМ”,  прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый і іншыя. З кожным годам кола ўдзельнікаў пашыраецца.

Акрамя традыцыйных садодкіх падарункаў і цацак дзецям падчас дабрачыннай акцыі перадаюцца камп’ютарная тэхніка і гульнявое абсталяванне, мэбля, спратыўны інвентар, рамонтна-будаўнічыя матэрыялы, адзенне і абутак.

У нашым раёне пройдуць навагоднія прадстаўленні для адораных і таленавітых дзяцей, а таксама для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы.

30 снежня 2014 г. у раённым Доме культуры і культарна-забаўляльным цэнтры “Феерыя” адбудзецца раённае дабрачыннае навагодняе свята з удзелам кіраўніцтва раёна для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзіцячага сацыяльнага прытулку раённага  сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзяцей-інвалідаў, навучэнцаў, якія маюць поспехі ў вучобе.

Спадзяёмся, што арганізацыі, гаспадаркі і грамадскія аб’яднанні не застануцца абыякавымі, наведаюць дзіцячы сацыяльны прытулак Зэльвенскага раённага СПЦ, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручаць ім падарункі, па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні існуючых праблем.

 

Ірына ШАБАЛОЎСКАЯ,

загадчык сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорта і турызма райвыканкама.

Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика